Артыкулы: Мазавецкі Міхал

Мазавецкі Міхал (29.9.1618, в. Астравец Пазнанскай дыяцэзіі—23.2.1684), дзеяч каталіцкай царквы, педагог, пісьменнік. У 1636 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, ксёндз. У 1642—45 вывучаў філасофію ў Вільні, у 1645—49 — тэалогію ў Браневе. Праф. філасофіі ў Браневе (1650—53) i тэалогіі маральнай у Пултуску (1653—55). У час вайны са Швецыяй праф. маральнай тэалогіі ў Люцэрне (1655—58). Пасля спаведнік кіеўскага біскупа Тамаша Уйейскага (1659—61), праф. маральнай тэалогіі ў Пултуску (1661—62), інструктар дома 3-й прабацыі ў Пінску (1663—64), рэктар калегіума ў Рэшлі (1664—67), праф. палемічнай тэалогіі і Святога Пісьма ў Браневе (1668—70), праф. кананічнага права ў Вільні (1670—72), прэпазіт дамоў прафесаў у Варшаве (1673—76) i Вільні (1676—79), галава Літоўскай правінцыі ордэна езуітаў (1679—83), рэктар Віленскай акадэміі (1683—84). Дэлегат 12-й Генеральнай кангрэгацыі ордэна езуітаў (1682). Аўтар паэтычных твораў, казанняў, у т.л. «Kazanie na pogrzebie Aleksandra Biskupa Wileńskiego» (Вільня, 1644).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.