Артыкулы: Майдэль Тэадор Ян

Майдэль Тэадор Ян (?—1667), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Паходзіў з інфлянцкай шляхты. У 1636 ляснічы рудніцкі і мендзыжэцкі, у 1640 стараста рудніцкі, у 1648 стараста рыжскі і дзяржаўца кляшчэльскі, у 1650 ляснічы белавежскі і камянецкі. У 1638—48 пры двары караля польскага і вял. князя літоўскага Уладзіслава IV, яго пакаёвы дваранін, лоўчы надворны каронны. Прысутнічаў пры смерці Уладзіслава IV у Мерачы (1648). Падпісаў элекцыю караля польскага і вял. князя літоўскага Яна ІІ Казіміра. У 1650—51 удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць укр. казакоў. У 1656 у якасці каралеўскага пасла атрымаў заданне не дапусціць заключэння брандэнбургска-шведскага саюза, скіраванага супраць Рэчы Паспалітай, што яму не ўдалося.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.