Артыкулы: майстар цэхавы

майстар цэхавы, паўнапраўны член рамеснага цэха ў ВКЛ. Каб стаць М. («братам»), прэтэндэнт (рамеснiк, якi навучаўся спецыяльнасцi як падмайстар) павiнен быць жанатым, падаць у цэх пасведчанне аб законным нараджэннi, дакумент, якi пацвярджаў завяршэнне курса навучання рамяству ў М., здаць грашовы ўзнос у касу цэха i зрабiць пробны выраб («штуку»); пасля — наладзiць вячэру для членаў цэха. Рамеснiкi, якiя перасялялiся з iнш. гарадоў, для ўступлення ў цэх павiнны былi набыць у горадзе дом i прыняць гар. грамадзянства. Сыны мясцовага М. мелi льготы пры пераходзе з падмайстраў у М. Толькi М. са свайго асяроддзя маглi выбiраць галаву цэха — цэхмiстра, падцэхмiстра, удзельнiчаць у пасяджэннях цэха, устанаўлiваць цэхавыя падаткi, наймаць падмайстраў. М. павiнен быў выпускаць прадукцыю ўстаноўленага ўзору i якасцi. Яму забаранялася ганьбiць майстэрства iншых М. i пераманьваць заказчыкаў; за падобнае парушэнне М. мог быць аштрафаваны або пазбаўлены права займацца сваiм рамяством. Удава М. магла наследаваць справу мужа i стаць паўнапраўным членам цэха — майстрыхай.

Літаратура:

Игнатенко А.П. Ремесленное производство в городах Белоруссии в XVII—XVIII вв. Мн., 1963;

Копысский З.Ю. Экономическое развитие городов Белоруссии в XVI—первой половине XVII. Мн., 1966;

Грицкевич А.П. Частновладельческие города Белоруссии в XVI—XVIII вв.: (соц.-экон. исслед. городов). Мн., 1975.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.