Артыкулы: Макоўскі Стафан
Макоўскі Стафан (13.7.1659, Мазовія—пасля 1705), дзеяч каталіцкай царквы, педагог, пісьменнік. У 1676 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1688 ксёндз. Праф. рыторыкі ў Варшаве (1689—90) i Mенску (1691—92), прэфект школы ў Менску (1692—93) i Віцебску (1693—94), прапаведнік і прэфект бібліятэкі у Вільні пры касцёле св. Яна (1696—99), прэфект школ і бібліятэк ў Гародні (1699—1701, 1703—04), Нясвіжы (1702—03), Ілукшце (1704—05). У 1705 выйшаў з ордэна езуітаў. Аўтар школьнай драмы.
Літаратура:
Okoń J. Dramat i teatr szkolny: Sceny jezuickie XVII wieku. Wrocław etc., 1970.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне