Артыкулы: Маларыта
Маларыта (цяпер горад, цэнтр Маларыцкага р-на, Рэспубліка Беларусь), вёска ў Берасцейскім пав., на р. Маларыта. Упершыню ўпамінаецца ў 1546 у дакументах пра размежаванне ВКЛ і Польшчы. Пад 1564 і 1566 упамінаецца як дзяржаўная в. Малая Рыта у Палескай вол. Берасцейскай эканоміі. У 1566 — 36 гаспадарак, у 1668 — 29 гаспадарак, 38 валок зямлі, уніяцкая царква. У 1768—90 ва ўрочышчы Рудня дзейнічала металургічная мануфактура, выпускала лемяшы, калёсныя восі, малаткі, кувалды, кухонныя прыборы; мела вадзяныя рухавікі, домну для атрымання чыгуну з мясц. руды, 2 домны для перапрацоўкі чыгуну ў сталь, 2 плавільныя печы для для адліўкі форм з гатовага металу. На тэрыторыі мануфактуры дзейнічаў медны завод па выпуску катлоў для бровараў. У 1780 тут працавала 180 рабочых, выпушчана 18 тыс. пудоў жалеза. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне