Артыкулы: Пакаркліс (Pakarklis) Повілас
Пакаркліс (Pakarklis) Повілас (23.6.1902, в. Смільгяй Купішкскага р-на, Літва—23.11.1955), літоўскі гісторык, юрыст. Чл.-кар. АН Літвы (1946), д-р юрыд. навук (1951), праф. (1943). У 1940 міністр юстыцыі Нар. ўрада, у 1940—44 нар. камісар юстыцыі. У 1940 дэпутат Нар. сейма. Выкладаў у Вільнюскім (1940—41, 1944—55), Алма-Ацінскім (1941—43) і Маскоўскім (1943—44) ун-тах. У 1946—48 дырэктар Ін-та гісторыі АН Літвы. Арганізоўваў археаграфічныя экспедыцыі ў Калінінградскай вобл., у ходзе якіх былі знойдзены рукапісы К.Данелайціса, М.Прэторыуса і інш. Даследаваў барацьбу літоўцаў з крыжакамі, становішча літ. насельніцтва пад уладай Тэўтонскага ордэна, гісторыю каталіцкай царквы. Аўтар прац «Малая Літва ў святле нямецкай навукі» («Mažoji Lietuva vokiečių mokslo šviesoje», Каунас, 1935), «Барацьба літоўцаў супраць крыжакоў» («Lietuvių kova prieš kryžiuočius», Панявежыс, 1945), «Нарыс дзяржаўнага ладу Тэўтонскага ордэна» («Kryžiuočių valstybės santvarkos bruožai», Каунас, 1948).
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


