Артыкулы: Палянаўскi мiр 1634
Палянаўскi мiр 1634, мiрны дагавор памiж Расiяй i Рэччу Паспалiтай, падпiсаны 17(27) мая—4(14) чэрвеня ў в. Сямлёва на р. Палянаўка памiж Вязьмай i Дарагабужам. Завяршыў вайну Расii з Рэччу Паспалiтай 1632—34. У перагаворах з рас. боку ўдзельнiчалi баярын Ф.I.Шарамецеў i кн. А.М.Львоў, ад Рэчы Паспалiтай — каронны канцлер бiскуп Я.Задзiк, гетман польны ВКЛ К.Радзiвiл i iнш. Паводле ўмоў П.м. Расiя атрымала Сярпейск, Трубчэўск, Ахтырку, Лебядзiн. Кароль Уладзiслаў IV афiцыйна адмовiўся ад прэтэнзiй на рас. трон i абавязаўся вярнуць арыгiнал крыжацалавальнага запiсу маскоўскiх баяр 1610 аб яго выбраннi рус. царом. Бакi дамовiлiся вывесцi войскi з захопленых тэрыторый i амбяняцца палоннымi без выкупу i затрымкi.
Лiтаратура:
Godziszewski W. Granica polsko-moskiewska wedle pokoju polanowskiego: (wytoczona w latach 1634—1648) // Prace Komisji Atlasu historycznego Polski. Kraków, 1935. Z. 3;
Поршнев Б.Ф. На путях к Поляновскому миру 1634 г. // Международные отношения. Политика. Дипломатия XVI—XX вв. М., 1964;
Шеламанова Н.Б. К истории западной границы России: (Серпейский участок по Поляновскому миру 1634 г.) // Историческая география России, XII—начало ХХ в. М., 1975.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


