Артыкулы: Памва Бярында

Памва Бярында [свецкае Павел; ?—13(23).7.1632], украінскі і беларускі лексікограф, друкар, пісьменнік, гравёр. Звесткі пра нацыянальнасць і месца вучобы не выяўлены. Валодаў старабел., царк.-слав., укр., грэчаскай, лацінскай, польскай мовамі. У 1590-х г. працаваў у друкарні Балабанаў у Кіеве, пасля ў друкарні Львоўскага брацтва. Прыняў манаства з імем П. (Памво). Потым стаў архітыпографам (гал. друкаром) друкарні Кіева-Пячэрскай лаўры. У 1620 атрымаў ад іерусалімскага патрыярха Феафана ганаровы тытул протсінгела. Аўтар сілабічных вершаў. Найб. ранні твор — «Да нараджэння Хрыстова» (1616). У Кіеве ўдзельнічаў у выданні кніг «Анфалагіён» (1619), «Номаканон» (1620), «Іаана Златавуста гутаркі» (1623), «Трыёдыён» (1627) і інш. Самы значны твор, над якім П. працаваў 30 гадоў — двухмоўны «Лексікон славенароскі і імён тлумачэнне» (1627, 2 выд. Куцейна, 1653, пад рэд. Іаіля Труцэвіча). Асновай для «Лексікона» паслужыў «Лексіс» Л.Зізанія — першы бел. друкаваны слоўнік (1596). Навук. выданне «Лексікона» П. ажыццёўлена ў 1961.

Лiтаратура:

Сычевская А.И. Памва Берында и его Вирши на рождество Христово и др. дни // Чтения в ист. о-ве Нестора летописца. 1912. Кн. 23, вып. 1;

Коляда Г.И. Памва Берында и его «Лексикон славеноросский» // Уч. зап. гос. пед. ин-та. Филол. сер. Сталинабад, 1953. Вып. 3;

Німчук В.В. Памво Беринда і його «Лексіконъ славенорωсскїй и именъ Тлъкованїє» // Беринда П. Лексикон словенороський (1627). Київ, 1961;

Яскевіч А. «У потомных въдячность отнесеть» // Наша слова. 1997. № 4;

Яе ж. Паэтычная спадчына Памвы Бярынды і Івана Ужэвіча // Роднае слова. 1999. № 12.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.