Артыкулы: Парнаўскае ваяводства

Парнаўскае ваяводства, адм.-тэр. адзінка ў Рэчы Паспалітай у Інфлянтах. Створана паводле «Iнфлянцкай канстытуцыі» 1582 як Парнаўскi прэзiдыят. Цэнтр — г. Парнава(цяпер Пярну, Эстонія). Займала паўн.-зах. частку Інфлянтаў (тэр. сучаснай паўд.-зах. Эстоніі і паўн. Латвіі). У склад прэзідыята ўваходзілі 20 акруг (паветаў): Абнормская, Алендорфская, Буртніцкая, Вольмарская, Гельмецкая, Каркуская, Крэмонская, Леальская, Лемзельская, Папендорфская, Парнаўская, Пернігельская, Ропская, Руенская, Саліская, Таўруская, Трэйдзенская, Эрмеская. У 1589 прэзiдыят перайменаваны ў ваяводства. У пач. 17 ст. занята шведскімі войскамі. Фармальна існавала да Аліўскага міру 1660.

Ваяводы парнаўскія: М.Дэмбінскі (1599—1603, у 1590—99 прэзідэнт парнаўскі), Т.Дэнгаф (1617—20), І.Тарноўскі (1620—27), П.Трызна (1628—33), К.Палубінскі (1633—40), Э.М.Дэнгаф (1640—42), Я.Завадзкі (1642—45), Е.Літавор-Храптовіч (1645—46), Г.Дэнгаф (1646—59), С.К.Канецпольскі (1660—61).

Кашталяны парнаўскія: П.Стаброўскі (1600—19), Г.Дунін-Раецкі (1631—34), Э.М.Дэнгаф (1634—40), М.Асалінскі (1640—49), Т.Касакоўскі (1648—50), П.Макавецкі (1652—55), У.Ляшчынскі (1655—56).

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.