Артыкулы: партачы

партачы (ад лац. a parte fraternitatis па-за цэхам), на Беларусi ў 16—18 ст. рамеснiкi, якiя жылi ў горадзе або паблiзу яго i не ўваходзiлi ў рамесныя цэхi. П. выраблялi прадукцыю нелегальна. У некаторых гарадах складалi сур’ёзную канкурэнцыю цэхавым рамеснiкам, якiя праследавалi П. у судовым парадку. Ператварэнне цэхаў у замкнёныя карпарацыi i ўскладненне доступу ў iх выклiкала павелiчэнне колькасцi П. Вырабы П. часам былi не горшыя за вырабы цэхавых рамеснiкаў i больш танныя, але ў большасцi саступалi iм у якасцi, таму пазней П. называлi рамеснiкаў нiзкай прафесiйнай квалiфiкацыi.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.