Артыкулы: «Пасланнi Гедымiна»

«Пасланнi Гедымiна» («Послания Гедимина»), зборнiк дакументаў па гісторыі ВКЛ 13—14 ст. Падрыхтаваны У.Ц.Пашутам i I.Шталь, выдадзены ў 1966 у Вiльнюсе. У iм змешчаны: даравальная грамата караля Мiндоўга бiскупу Хрысцiяну (1254); пасланнi вял. кн. Гедзiмiна рымскаму папу Iаану XXII (1322), гараджанам Любека, Штральзунда, Брэмена, Магдэбурга, Кёльна i iнш. Нямецкіх гарадоў, манахам-дамiнiканцам i францысканцам; пасланне горада Рыгi Гедзiмiну; мiрны дагавор Гедзiмiна з Лiвонскiм ордэнам, дацкiм намеснiкам Рэвельскай зямлi, Рыгай i бiскупамi Рыгi, Эзеля, Дэрпта; пасланнi вармiйскага бiскупа Эбергарда вернiкам, папы Iаана ХХII французскаму каралю Карлу IV, стража прускiх францысканцаў Мiкалая вернiкам (усе 1323), папы Iаана ХХII Гедзiмiну, Нямецкаму ордэну; справаздача папскiх паслоў аб прыёме ў Гедзiмiна; пасланнi Рыгi Любеку, Гедзiмiна бiскупам Дорпата, Эзеля, дацкаму намеснiку Рэвельскай зямлi i Рызе (усе 1324); заява пасла Гедзiмiна Лесе (1326); гандлёвы дагавор 1338 Гедзiмiна з Лiвонскiм ордэнам. Дакументы зборнiка асвятляюць выхад ВКЛ у 1320-х г. на арэну еўрапейскай палiтыкi, спробу Гедзiмiна прыняць хрышчэнне, запрасiць у Лiтву прапаведнiкаў i нямецкіх майстроў, заключэнне ВКЛ першых мiждзярж. дагавораў. Выданне змяшчае адаптаваныя тэксты дакументаў на лацінскай i нямецкай мовах (узяты з ранейшых выданняў) i iх пераклады на рус. i лiт. мовы, забяспечана каментарыямi.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.