Артыкулы: пасошчына

пасошчына, мясцовы падатак у ВКЛ у 15—пач. 16 ст. На Смаленшчыне ўведзена пасля яе далучэння да ВКЛ; збіралася з зямель, падараваных вял. князем мясц. землеўласнікам у дадатак да асн. службовага акладу. Не абкладаліся П. новае ворыва ў лесе, родавыя баярскія вотчыны, купленыя землі, пустыя селішчы, падараваныя вял. князем за службу. У Мсціслаўскім і Пінскім княствах П. збіралі мясц. князі на сваю карысць.

Лiтаратура:

Довнар-Запольский М. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Киев, 1901. Т. 1. С. 710—712.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.