Артыкулы: Радзівіл Мікалай (Мікалай Радзівілавіч, мянушка Стары; ?—1509)

Радзівіл Мікалай (Мікалай Радзівілавіч, мянушка Стары; ?—1509), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын Радзівіла Осцікавіча. Намеснік смаленскі з 1481. У 1488 як кашталян троцкі і намеснік новагародскі ўвайшоў у склад Рады ВКЛ. Хутка вылучыўся на гал. ролю ў Радзе і ў 1492 заняў пасады ваяводы віленскага і канцлера ВКЛ. Выконваючы завяшчанне вял. кн. Казіміра, у 1492 забяспечыў пераход трона ВКЛ вял. кн. Аляксандру. Выступаў за шлюб Аляксандра з Аленай Іванаўнай, дачкой вял. кн. маскоўскага Івана ІІІ. Быў адным з ініцыятараў падпісання ў 1499 новага акта уніі паміж ВКЛ і Польшчай. Кіраваў ВКЛ пры адсутнасці ў дзяржаве вял. князя. Паводле завяшчання Аляксандра садзейнічаў перадачы ў 1506 прастола ВКЛ Жыгімонту І. Стварыў вял. латыфундыю, якая заклала падмурак магутнасці роду Радзівілаў. Валодаў Кейданамі, Біржамі, Дубінкамі і інш. ў Літве, Жупранамі, Геранёнамі каля Ашмян, Нягневічамі, воласцю Бобрык на Прыпяці. У шлюбе з Соф’яй Манівід меў дачку, сыноў Мікалая, Яна, Войцеха, Юрыя. Пасля быў жанаты з Соф’яй, дачкой кн. І.Ю.Заслаўскага, і з Соф’яй (Фядорай), дачкой кн. І.Рагацінскага.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.