Артыкулы: Радзівіл Станіслаў (3.5.1722—22.4.1787)
Радзівіл Станіслаў (3.5.1722, мяст. Дзятлава Слонімскага пав.—22.4.1787), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ. Сын М.Ф.Радзівіла. Вучыўся ў Нясвіжы. Служыў у войску ВКЛ, генерал-маёр (1750), генерал-лейтэнант кавалерыі (1765). Крайчы ВКЛ у 1752—59, падкаморы ВКЛ у 1759—79; пасол на соймы 1750, 1760, 1762, 1767, 1776, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1763. Быў кіраўніком групоўкі Радзівілаў у Новагародскім ваяв., Слонімскім, Ваўкавыскім і Лідскім пав., адказваў за выбары радзівілаўскіх прыхільнікаў на мясц. сойміках. Ваяваў з прыхільнікамі Барскай канфедэрацыі. Меў маёнткі ў Новагародскім, Віленскім і Троцкім ваяв. У шлюбе з Каралінай Пацей меў 2 дачок, сыноў Мікалая і Ежы.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


