Артыкулы: Радзівіл Станіслаў Казімір

Радзівіл Станіслаў Казімір (1648—8.12.1690), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын Міхала Караля Радзівіла. Вучыўся ў Нясвіжы, Ліёне, падарожнічаў па Францыі, Англіі, Галандыі, Італіі. Стольнік ВКЛ у 1670—80, маршалак вялікі ВКЛ з 1680, генерал гвардыі Яго Каралеўскай Мосці; пасол на соймы 1664—65, 1670, 1678—79. З 1683 ардынат клецкі, валодаў таксама Ішкалдзю, Лысіцай, Лахвай, Чучэвічамі і часткай Нягневічаў і Новагародскім ваяв., часткай Налібакаў у Менскім ваяв. і інш. Заснаваў Клецкі кляштар дамініканцаў. З-за бяздзетнага шлюбу з французскай маркізай Марыяй Крысцінай дэ Бецюн пасля яго смерці Клецкая ардынацыя перайшла ў лінію нясвіжскіх ардынатаў да Д.М.Радзівіла.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.