Артыкулы: Радзівіл Ян (?—1542)
Радзівіл Ян (?—1542), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын канцлера М.Радзівіла. У 1516—21 ваяваў супраць Тэўтонскага ордэна. Падчашы ВКЛ з 1517, дзяржаўца маркаўскі ў 1520—34 і васілішскі з 1523, стараста бельскі з 1522 і жамойцкі з 1535. Уваходзіў у склад камісій па размежаванні ВКЛ з Мазовіяй (1529), Прусіяй (1532) і Інфлянтамі (1540—41). У 1530—40-х г. трыумвірат у складзе Р., яго дзядзькі Ю.Радзівіла і А.Гаштольда фактычна кіраваў ВКЛ у час адсутнасці ў дзяржаве Жыгімонта І Старога. Удзельнічаў у вайне супраць Маскоўскай дзяржавы 1534—37. Валодаў маёнткамі ў Літве і на Падляшшы. У шлюбе з Ганнай Косцевіч меў 3 дачок. З яго смерцю згасла мужчынская лініі Радзівілаў — князёў «на Ганязі і Райгорадзе».
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


