Артыкулы: Сава Пальмоўскі

Сава Пальмоўскі (каля 1740—1803), дзеяч праваслаўнай царквы. З сям’і правасл. слуцкага святара. Скончыў Кіева-Магілянскую акадэмію, дзе ў 1760 выкладаў. З 1760 судовы пісар, з 1761 — кафедральны эклесіярх. У 1763 у сане іераманаха накіраваны па царк. справах у Маскву. З 1767 настаўнік і памочнік маладога кн. Дз.Далгарукага, паслушніка Кіева-Пячэрскай лаўры. Дамогся ад яго маці манахіні Нектарыі дапамогі ў адбудаве Дзесяціннай царквы. Пасяліўся побач у Трохсвяціцельскім скіце, дзе пабудаваў цэрквы і келлі. У 1778 ігумен Буйніцкага манастыра пад Магілёвам, пазней — Касцянскага манастыра каля г. Почап Ноўгарад-Северскай епархіі. З 1789 ігумен Троіцкага манастыра ў Бельску. Удзельнічаў у Пінскай кангрэгацыі 1791, якая стварыла незалежную арганізацыю правасл. царквы ў Рэчы Паспалітай. Пасля падаўлення паўстання 1794 жыў у Галіцыі, дзе, відаць, прыняў унію.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.