Артыкулы: Савіцкі Каспер

Савіцкі Каспер (1552, г. Вільня—19.1.1620), тэолаг, педагог. Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах у Браневе і Вільні, у 1575—79 — у «Калегіум раманум» у Рыме. З 1576 езуіт, з 1580 святар. Пасля вяртання (1580) выкладаў тэалогію ў Яраславе (1578—84), быў віцэ-рэктарам калегіума ў Калішы (1584—86), прапаведнікам у Гданьску і Браневе (1586—88), праф. палемічнай тэалогіі Віленскай акадэміі (1588—89). З 1589 жыў у Кракаве. З 1604 звязаны з Ілжэдзмітрыем І, навярнуў яго ў каталіцтва. Відаць, удзельнічаў у напісанні ліста Лжэдзмітрыя да рымскага папы Клімента VIII ад 24.4.1604.З 1605 капелан Марыны Мнішак. Разам з ёю ў 1606 выехаў у Маскву. Пасля забойства Лжэдзмітрыя схаваўся ў купцоў з ВКЛ, пасля быў капеланам паслоў і жаўнераў з Рэчы Паспалитай, палонных у Цвяры. Вярнуўся ў Кракаў у 1608. Аўтар палемічных твораў: «Дыялог, або размова матроса з кормчым» («Dialogaborozmowaflisazcursorem», Кракаў, 1611), «Навіны з Торуня» («NowinyzTorunia», 1614), «Складная згода» («Foremnazgoda», Кракаў, 1616) і інш. Пераклаў творы італьянскага езуіта Р.Беларміна, у якога ў маладосці вучыўся. Вёў дыярыуш, які ахопліваў 1605—09 (не захаваўся, але яго выкарыстаў гісторык-езуіт 17 ст. Я.Велявіцкі).

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.