Артыкулы: сакратар

сакратар (ад позналац. secretarius першапачаткова давераная асоба), пасада ў ВКЛ. 1) Службовая асоба ў канцылярыi ВКЛ, якая непасрэдна займалася справаводствам вял. князя (караля) i прызначалася iм. Упершыню ўпамiнаецца ў 1407, часам так называлiся велiкакняжацкiя пiсары, як мяркуецца, найб. заслужаныя з iх. З 2-й пал. 16 ст. С. — асобная пасада, часам iх дзейнасць не была звязана проста са справаводствам (выконвалi абавязкi мернiкаў, рэвiзораў, паборцаў, памежных камiсараў i iнш.). Некаторыя С. вялi дакументацыю Рады Вялiкага княства Лiтоўскага, што пазней рабiлi рэгенты. 2) С. вялiкi духоўны — мiнiстэрская пасада, асобная ад апарата канцлера i падканцлера ВКЛ. Утворана на сойме 1670. Прызначаўся каралём з духоўных асоб, вёў спецыяльна даручаныя справы. 3) С. вялiкi свецкi — мiнiстэрская пасада. У пач. 16 ст. з тытулам «найвышэйшы сакратар ВКЛ» выступаў пiсар I.С.Сапега, як мяркуецца, на ўзор адпаведнай пасады ў Польшчы. Сталая пасада С. вялiкага свецкага ўстаноўлена ў ВКЛ на каранацыйным сойме 1764.

Літаратура:

Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XVI—XVIII wieku: Spisy. T. 11. Kórnik, 1994.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.