Артыкулы: баброўшчына
баброўшчына, від аброку ў Полацкай зямлі ў 15—16 ст. Выплачвалася полацкімі мяшчанамі і валашчанамі вял. князю ВКЛ за права карыстацца бабровымі гонамі. Складала 200, пасля дамовы гаспадара з палачанамі ў 1497—100 руб. на год. Размеркаванне Б. ажыццяўлялі абшчыны. Б. ўпамінаецца ў Полацкай рэвізіі 1552, існавала і пазней.
Літаратура:
Довнар-Запольский М. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Киев, 1901. Т.1. С. 251.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне