Артыкулы: Слонiмская езуiцкая рэзiдэнцыя
Слонiмская езуiцкая рэзiдэнцыя, установа ордэна езуiтаў у Слонiме, у 1709—25 мiсiя Новагародскага езуiцкага калегiума, у 1725—73 рэзiдэнцыя. Першыя спробы стварэння мiсii зроблены ў 1664—65. У пач. 18 ст. зямельныя наданнi слонiмскiм езуiтам рабiлi жамойцкi кашталян А.Унiхоўскi, муж i жонка Талаканскiя, М.Кошчыц, пробашч Вiленскай кафедры ксёндз П.Палубiнскi. Першы драўляны касцёл св. Юзафа ўзведзены ў 1713—15, другi мураваны будаваўся з 1740 (не быў завершаны). Пры мiсii дзейнiчалi школы: граматыкi (з 1713), паэтыкi i рыторыкi (з 1714). У 1736 пры рэзiдэнцыi створана школа фiласофii, з 1750 вывучалiся гiсторыя i матэматыка. Мелiся муз. бурса, канвiкт (iнтэрнат) для дзяцей збяднелай шляхты, б-ка. У розны час мiсii i рэзiдэнцыi належалi маёнткi: Вiшаў, Грынькi, Дабосня, Шулякi, дзейнiчалi мiсii ў Ваўкавыску i Дабоснi. Пасля скасавання рэзiдэнцыi школа пераўтворана ў павятове вучылiшча. Будынкi не захавалiся.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


