Артыкулы: Багамолец Францішак

Багамолец Францішак (29.1.1720, Віцебскае ваяв.—24.4.1784), драматург, публіцыст, выдавец, паэт. З бел. шляхецкага роду, брат Я.Багамольца. З 1737 езуіт, з 1749 ксёндз. Вучыўся ў Вільні, Рыме (1747—49). Выкладаў у Віленскай акадэміі. З 1751 у Варшаве, выкладаў у «Калегіум нобіліум», кіраваў там тэатрам, узначальваў б-ку. Пракуратар Мазавецкай правінцыі езуіцкага ордэна ў 1765—66 і 1771—73. Згуртаваў вакол сябе кола прыхільнікаў мастацтваў і рэформ, т.зв. «кузню Багамольца». У 1760-х г. рэдагаваў і выдаваў шэраг газет, у 1765—68 разам з І.Красіцкім узначальваў рэдакцыю час. «Monitor» («Часопіс»). З 1762 кіраваў езуіцкай друкарняй (пасля 1773 каралеўская). Лічыцца заснавальнікам сучаснай польскай камедыі. У камедыях «Шлюб з календара», «Добры пан», «Чары», «Хітры гаспадар», «Модныя кавалеры», «Старушкевіч» і інш. з пазіцый памяркоўнага асветніцтва крытыкаваў норавы ў Рэчы Паспалітай, заганы шляхты. Выдаваў пераклады твораў антычных пісьменнікаў, Я.Каханоўскага, С.Ажахоўскага, М.К.Сарбеўскага і інш. У серыі «Збор польскіх гісторыкаў» («Dzejopisypolskie», т. 1—4, 1764—88) апублікаваў хронікі М.Бельскага, М.Стрыйкоўскага, М.Кромера, А.Гваньіні. Пераклаў на польск. мову кн. «Розныя лісты… з Азіі, Афрыкі і Амерыкі ад місіянераў Таварыства Ісуса» («Listyróżne… zAzji, AfrykiiAmerykiodmisijonarzyS.J.», Варшава, 1767). Збіраў бел. прыказкі і прымаўкі, якімі хацеў папоўніць зборнік С.Рысінскага.

Літаратура:

Kryda B. Szkolna i literacka działalnosc Franciszka Bohomolca. Wrocław, 1979.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.