Артыкулы: Багамолец Ян Хрызастом
Багамолец Ян Хрызастом (28.1.1724, Віцебскае ваяв.—17.2.1795), каталіцкі рэлігійны деяч, філосаф. Брат Ф.Багамольца. З 1739 езуіт, з 1751 ксёндз. У 1742—45 вучыўся ў Віленскай акадэміі, пасля ў Варшаве і Празе. У 1753—54 нам. кіраўніка «Калегіум нобіліум» у Вільні. У 1757—65 і 1767—73 выкладаў у варшаўскім «Калегіум нобіліум». Пасля скасавання ордэна езуітаў прыватны настаўнік, з 1775 пробашч у Празе пад Варшавай, дзе заснаваў парафіяльную школу. Дбаў пра развіццё асветы, выкрываў забабоны ў кнігах: «Водпаведзь на абвінавачванні адносна прызначэння Божага» («Odpowiedź nazarzutywzględemprzeznaczeniaBoskiego», Варшава, 1766), «Прыкмета злая ці добрая каметы 1769 і 1770 года» («Prognistykzłyczydobrykometyroku 1769 i 1770», Варшава, 1770), «Д’ябал у сваёй пастаці, або Пра крывасмокаў, змовы, варажбітаў, лясы, чары» («Diabelwswojejpostacialbooupiorach, gusłach, wróżkach, lasach, czarach», Варшава, 1772, 2 выд. 1773), «Адказ ад цэнзара кніг пра натуру і моц дэманаў» («Responsioodcensuramlibridenaturaetpotestatedaemonis», Варшава, 1775).
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне