Артыкулы: Украіна
Украіна, гістарычны і этнічны рэгіён у ВКЛ. Упершыню назва «У.» выкарыстана ў Іпцьеўскім летапісу пад 1187 у адносінах да Пераяслаўскага княства. Пад 1189 У. названа Паніззе — частка Галіцкага княства паміж Паўд. Бугам і Днястром, пад 1213 — сумежныя з Польшчай землі Галіцка-Валынскага княства па Зах. Бугу. Зах. землі сучаснай У. называліся Русь, Валынь, з 14 ст. — таксама Малая Русь. Ва ўрадавай дакументацыі ВКЛ з 16 ст. назва «У.» ўжывалася ў асноўным у дачыненні да Сярэдняга Падняпроўя («украинные земли»). З 17 ст. яна выкарыстоўвалася ў справаводстве Запарожскай Сечы, казацкіх летапісах, нар. песнях, крыніцах замежнага паходжання для абазначэння ўсіх зямель, населеных украінцамі. У гэтым значэнні яна канчаткова замацавалася ў 18—19 ст.
Літаратура:
Храпчевский Р.П. Русь, Малая Русь и Украина: происхождение и становление этнонима // Российские и славянские исследования. Мн., 2004. Вып. 1.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне