Артыкулы: Уладзіміра-Берасцейская грэка-каталіцкая епархія

Уладзіміра-Берасцейская грэка-каталіцкая епархія, адм.-тэр. адзінка уніяцкай царквы. Створаны на аснове Уладзіміра-Берасцейскай праваслаўнай епархіі ў выніку заключэння Берасцейскай уніі 1596. У 18 ст. ў епархіі існавала пасада дапаможнага епіскапа берасцейскага, які кіраваў паўн. часткай епархіі (гл. Берасцейская грэка-каталіцкая епархія). У 1772 плошча У.-Б.г-к.е. каля 30 тыс. км², 18 дэканатаў, 489 прыходаў. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) тэрыторыя епархіі падзелена паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, а сама яна скасавана.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.