Артыкулы: Уладзімірская рымска-каталіцкая епархія
Уладзімірская рымска-каталіцкая епархія, адм.-тэр. адзінка рымска-каталіцкай царквы. Ініцыятарам яе заснавання выступіў польскі кароль Казімір ІІІ, які імкнуўся замацавацца на Валыні. У 1358 вядомы ўладзімірскі біскуп Пётр. Пасля яго смерці Казімір ІІІ прасіў рымскага папу прызначыць новага біскупа. Супраць У.р.-к.е. выступілі любускія біскупы, якія прэтэндавалі на духоўную ўладу над Руссю. З 1375 У.р.-к.е. ў складзе Галіцкай рымска-каталіцкай мітраполіі. У 1428 кафедра У.р.-к.е. перанесена з Уладзіміра ў Луцк (гл. Луцкая рымска-каталіцкая епархія).
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне