Артыкулы: Уладзімірскі павет
Уладзімірскі павет, адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у сярэдзине 15—сярэдзіне 16 ст., у Польскім каралеўстве ў 2-й пал. 16—канцы 18 ст. Цэнтр — г. Уладзімір. Ва У.п. уваходзілі землі ў верхнім цячэнні рэк Буг, Выжва, Тур’я і Стаход з маёнткамі Несухаіжы, Ковель, Турыйск, Усцілуг, Літовіж, Парыцк, Камень, Смідзін і інш. Буйнымі землеўладальнікамі павета былі князі Сангушкі, Чартарыйскія, Казекі, Парыцкія. Разам з Луцкім і Крэменецкім паветамі У.п. у ходзе адм.-тэр. рэформы 1565—66 увайшоў у склад Валынскага ваяводства ВКЛ. З 1569 у складзе Польскага каралеўства. У 1791 паўн. частка У.п. увайшла ў склад Уладзімірскага 1-га павета, а сам ён стаў называцца Уладзімірскім 2-м паветам, атрымаўшым частку Луцкага павета. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) землі былога У.п. ў складзе Рас. імперыі.
Літаратура:
Любавский М.К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского статута. [M., 1892]. С. 225—228;
Крикун М. Адміністративно-територіальний устрій Правобережної України в XV—XVIII ст.: Кордони воєводств у світлі джерел. Київ, 1993.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне