Артыкулы: універсал
універсал (ад лац. universalis усеагульны), від прававога акта ў Рэчы Паспалітай. Выдаваўся каралём як зварот да народа; у ім кароль разглядаў гаспадарчыя, рэліг. і вайсковыя пытанні, склікаў шляхты на соймы, соймікі і паспалітае рушэнне. У час міжкаралеўя У. выдаваў прымас. У. пабаровыя — ухвалы соймаў на збіранне падаткаў, з 17 ст. выдаваліся друкам разам з соймавымі канстытуцыямі. У. Пастаяннай Рады рэгулявалі арганізацыю судаводства і адміністрацыі. У. абвяшчаліся канфедэрацыі. У час паўстання 1794 У. выдаваў Т.Касцюшка (напр., Паланецкі універсал).
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне