Артыкулы: «Багорыя»
«Багорыя», прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася каля 30 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Багамольцы, Валовічы, Куранецкія, Макраноўскія, Скатніцкія. У чырвоным полі 2 сярэбраныя наканечнікі стрэл вастрыямі ўверх і ўніз. Клейнод — над прылбіцай з каронай паўлін з распушчаным хвастом са зламанай сярэбранай стралой вастрыём уверх. Існуе варыянт герба, дзе ў зялёным полі наканечнікі стрэл злучаны паміж сабой; клейнод — 3 страусавыя пёры. Вядомы з 1-й пал. 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне