Артыкулы: Упіцкі павет
Упіцкі павет, адм.-тэр. адзінка ВКЛ у 16—18 ст. Цэнтр — г. Панявеж. Створаны ў ходзе адм.-тэр. рэформы 1565—66 у складзе Троцкага ваяводства. Ахопліваў землі ў ніжнім цячэнні рэк Нявежыс, Левуа, сярэднім цячэнні р. Муша з гарадамі і мястэчкамі Біржы, Лінкава, Пампяны, Пасваль, Рамігаль, Шадаў. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) тэр. У.п. ў складзе Рас. імперыі.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне