Артыкулы: Урускі (Uruski) Севярын
Урускі (Uruski) Севярын (1.7.1817, г. Львоў—16.8.1890), польскі генеалог, геральдык, эканаміст. Граф. У 1853—59 маршалак шляхты Варшаўскай губ. Старшыня Герольдыі Каралеўства Польскага, чл. Дзярж. Савета Каралеўства Польскага. Аўтар прац па сял. пытанні. Разам з А.Касінскім склаў шматтомнае генеалагічнае выданне «Сям’я: Гербоўнік польскай шляхты» [«Rodzina: Herbarz szlachty polskiej», т. 1—14, Варшава, 1904—17; у 1931—38 А.Владарскі выдаў т. 15 (да прозвішча Рышка) і 6 сшыткаў дадаткаў], значная частка якога прысвечана родам Беларусі і Літвы.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне