Артыкулы: Усцяк
Усцяк, ліцейшчык званоў. У 1420 па заказу пана Шэдзібора Валімонтавіча адліў звон з кірылічным надпісам: «Въ лето S-ное Ц-сотъ КИ-е (6928) созданъ бысть колоколъ С(вя)теи Троици повелениемъ раба Б(ож)ия пана Шедибора Волимонтовича, а мастеръ Устякъ». Надпіс сведчыць, што звон створаны ў правасл. асяроддзі. Заказчык звона Шэдзібор Валімонтавіч паходзіў з заможных баяр, быў ковенскім і вількамірскім намеснікам, набліжаным да вял. князёў літоўскіх Вітаўта і Свідрыгайлы, напэўна, вызнаваў каталіцтва. Вышыня звона 420 мм, дыяметр 405 мм, маса каля 3 пудоў. Да 1867 звон У. знаходзіўся ў касцёле Св. Тройцы ў в. Невадніца на Падляшшы, пасля перавезены ў Віленскі публічны музей, цяпер знаходзіцца ў Нац. музеі Літвы. Звон У. — найстаражытны звон ВКЛ з тых, што захаваліся да нашых дзён.
Літаратура:
Brensztejn M. Zarys dziejów ludwisarstwa na ziemiach b. Wielkiego Księstwa Litewskiego. Wilno, 1924. S. 11—12;
Hankus A., Sobolewski G. Najstarszy dzwon na Podlasiu // Białostocczyzna. 1995. № 4;
Martinaitienė G.M. XIV—XV a. LDK varnai // Menotyra. 2007. № 3.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне