Артыкулы: Фальконіус Тамаш
Фальконіус Тамаш (сапр. Крачатоўскі Хама; ?—пасля 1566), дзеяч кальвінісцкай царквы. Паводле «Запісак» Ф.Еўлашоўскага, у 1550-х г. займаў пасаду кальвінісцкага міністра (святара) у Клецку пасля C.Буднага, пазней пад уплывам Г.Бляндраты прыняў сацыніянства. Прымаў удзел у сінодах кальвінісцкім ў Пінчаве (1563) і «польскіх братоў» у Бялжыцах (1569). У Берасцейскай друкарні М.Радзівіла Чорнага выдаў 2 кнігі каментарыяў да Новага Запавету: «Справы і словы Ісуса Хрыста, Сына Божага, на вечнае суцяшэнне выбраннікам Божым...» («Sprawy i słowa Jezusa Krystusa Syna Bożego ku wiecznej pociesze wybranym Bożym napisane przez świadki i pisarze na to od Boga zrządzone, a tu wykłady krótkimi są objaśnione», 1565), «Другая кніга святога Лукі, назва якой Гісторыі, або Справы апостальскія...» («Wtóre księgi Łukasza świętego, których napis jest Dzieje albo Sprawy Apostolskie, krótkimi wykłady objaśnione», 1566), якія зрабілі вял. уплыў на багаслоўскую думку ВКЛ. Фрагменты, якія каменціраваў Ф., паходзілі з Берасцейскай Бібліі. Складаў рэліг. песні.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне