Артыкулы: Феафіл
Феафіл (?—1330?), першы мітрапаліт літоўскі. Прызначаны галавой правасл. Літоўскай мітраполіі, відаць, па ініцыятыве вял. князя літоўскага Гедзіміна паміж 1315—17. У 1317, 1327 і 1329 прысутнічаў у Канстанцінопалі на пасяджэннях патрыяршага сінода (па імю названы толькі ў дакуменце 1329). Відаць, Ф. былі падначалены Полацкая і Тураўская епархіі, яго кафедра, як мяркуецца, знаходзілася ў Новагародку. Магчыма, памёр каля 1330, калі кіеўскі мітрапаліт Феагност клапаціўся пра збіранне маёмасці памёршага мітрапаліта літоўскага.
Літаратура:
Павлов А.С. О начале Галицкой и литовской митрополий и о первых тамошних митрополитах по византийским документальным источникам XIV в. // Русское обозрение. 1894. № 5;
Приселков М.Д., Фасмер М.Р. Отрывки В.Н.Бенешевича по истории русской церкви XIV в. // Изв. Отделения русского языка и словестности Императорской Академии Наук. 1916. Т. 21, кн. 1.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне