Артыкулы: Багуслаўскі (Bogusławski) Войцех Рамуальд
Багуслаўскі(Bogusławski) Войцех Рамуальд (9.4.1757, маёнтак Глінна каля Познані—23.7.1829), польскі рэжысёр, акцёр драмы і оперы (бас), драматург, педагог, тэатр. дзеяч. Заснавальнік прафес. нац. драм. і муз. т-ра. Вучыўся ў школе Навадворскіх у Кракаве (1770—73). У 1775—78 служыў у палку пешай гвардыі ВКЛ у Варшаве.У 1783—85, 1790—94, 1799—1814 дырэктар трупы «Нацыянальныя акцёры» (цяпер Нац. тэатр) у Варшаве, дзе ставіў творы замежных (У.Шэкспір, Мальер, П.Бамаршэ) і польск. драматургаў («Вяртанне пасла» Ю.Нямцэвіча, 1791), а таксама свае п’есы («Генрых VI на паляванні», 1792, і інш.). У 1784 гастраліраваў у Гародні ў час сойма. У 1785—90 арганізатар і кіраўнік тэатра ў Вільні, з якім гастраліраваў па Польшчы, Галіцыі, Беларусі. Удзельнічаў у паўстанні 1794. З 1811 выкладаў у арганізаванай ім драм. школе ў Варшаве. Аўтар лібрэта і пастаноўшчык першай нац. камічнай оперы «Уяўны цуд, або Кракаўцы і горцы» Я.Стэфані (1794). Выступаў у драм. (Кароль Лір, Гамлет у аднайм. п’есах Шэкспіра) і оперных (Аксур у аднайм. оперы А.Сальеры, Бардас у «Уяўны цуд…») спектаклях.
Літаратура:
Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 250;
Raszewski Z. Bogusławski. 2 wyd. Warszawa, 1982.
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне