Артыкулы: Фёдар
Фёдар, князь кіеўскі ў 1-й пал. 14 ст. Вядомы з летапіснага паведамлення 1331, калі ён «с баскаки в 50 человек» нагнаў пад Чарнігавам новапастаўленага архіепіскапа наўгародскага Васіля, які ехаў з г. Уладзімір да сябе ў Ноўгарад. Ва Уладзіміры Васіля пасвяціў мітрапаліт Феагност, адхіліўшы пскоўскага кандыдата Арсенія (за ім стаяла і ВКЛ). Літ. князь паслаў наўздагон за Васілём 300 чал. літвы, а таксама загадаў Ф. схапіць архіепіскапа. Наўгародцы вырашылі абараняцца, і Ф. прыняў рашэнне не нападаць на іх, узяў водкуп і адпусціў Васіля. Такім чынам, Кіеў у гэты час фактычна залежаў ад ВКЛ. Некаторыя гісторыкі лічылі Ф. князем з дынастыі Рурыкавічаў, атаясамлівалі яго з кіеўскім кн. Станіславам літ.-бел. летапісаў. Існуе меркаванне, што Ф. — брат вял. князя літоўскага Гедзіміна (адна з крыніц сапраўды ўказвае, што ў Гедзіміна быў брат Фёдар, але не называе яго кіеўскім князем).
Літаратура:
Клепатский П.Г. Очерки по истории Киевской земли. Т. 1. Одесса, 1912. С. 14—24.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне