Артыкулы: фолюш

фолюш(валюшня, валюш), сукнавальня, вытворчая пабудова ў ВКЛ для валення сукна, лямцу, валёнак і інш. Вядомы з 16 ст. (Нясвіж, Давыд-Гарадок, мяст. Леніна, Цімкавічы і інш.), існавалі пераважна ў буйных фальварках, некаторыя належалі мяшчанам. Звычайна прамавугольныя ў плане 1-павярховыя драўляныя будынкі, накрытыя 2-схільнымі або вальмавымі дахамі з драніцы, саломы. Дзейнічалі па прынцыпу вадзянога млына, у якім замест жорнавых паставоў выкарыстоўваліся ступы з таўкачамі, дзе выраблялі сукно. Асн. рабочы орган — вадзяное кола, якое рухала таўкачы. Звычайна будаваліся на рэках, праточных азёрах, балотах, сажалках. У 2-й пал. 18 ст. на 176 млынах у Копыскім графстве, Крычэўскім, Чачэрскім і Рагачоўскім стараствах налічвалася 54 Ф.

Літаратура:

Мелешко В.И. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии: (вторая половина XVII—XVIII в.). Мінск, 1975. С. 117;

Промыслы і рамёствы Беларусі. Мінск, 1984. С. 163—167;

Беларусы. Т. 1. Прамысловыя і рамесныя заняткі. Мінск, 1995. С. 267—268.

© Валерый Пазднякоў, 2010

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.