Артыкулы: Багушэвіч Войцех
Багушэвіч Войцех (3.5.1666, Гарадзенскі пав.—15.5.1734), дзеяч каталіцкай царквы. У 1683 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Прэфект школ у Плоцку (1699—1701), Пултуску (1701—02), Гародні (1702—03), Нясвіжы (1703—04), Менску (1704—05), Пінску (1705—06), рэктар калегіума ў Віцебску (1709—13), прафесар маральнай тэалогіі і прэфект школы ў Нясвіжы (1713—14), рэктар калегіумаў у Нясвіжы (1714—20) і Полацку (1720—27), галава Літоўскай правінцыі ордэна езуітаў (1727—31), прэпазіт дома прафесаў у Вільні (1731—34). Быў вядомы як мастак. Маляваў абразы святых, аднавіў алтар Маці Божай у Пултуску.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне