Артыкулы: Багушэвіч (Багушэвіч-Мінкоўскі) Станіслаў

Багушэвіч (Багушэвіч-Мінкоўскі) Станіслаў (1751, маёнтак Літва, Менскае ваяв.—1819), дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Вучыўся ў Віленскім «Калегіум нобіліум». З 1773 ротмістр Менскага ваяв., ад якога быў абраны паслом на сойм 1773—75. Разам з пасламі ад Новагародскага пав. Т.Рэйтанам і С.Корсакам павёў на сойме рашучую барацьбу з А.Панінскім, які імкнуўся абвясціць соймавую канфедэрацыю, каб большасцю галасоў легалізаваць 1-ы падзел Рэчы Паспалітай. На некалькі дзён паслам ад ВКЛ удалося паралізаваць сойм. Ход барацьбы апісаў у рукапісным «Лісце… да прасветлага ваяводства Менскага» («List… doPrześw. WojewództwaMińskiego» і брашуры «Адозва да сканфедэраваных саймуючых станаў» («OdezwadoskonfederowanychsejmującychStanów» (падпісана крыптанімам L.S.). Пасля таго, як канфедэрацыя на сойме была ўтворана, адмовіўся ад працы ў незаконным сойме. Пазней палкоўнік кароннага войска і менскі земскі суддзя, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1784 і 1792. Пахаваны ў Івянецкім касцёле францысканцаў.

Літаратура:

Konczyńska W. Rejtan, KorsakiBohuszewicznasejmie 1773 roku: Materjałydomonografjiposłanowogródzkiego. Wilno, 1935;

Chojecki R. Patriotyczna opozycja na sejmie 1773 r. // Kwartalnik historyczny. 1972. № 3;

Michalski J. Rejtan i dylematy polaków w dobie pierwszego rozbioru // Там жа. 1986. № 4.

© Валерый Пазднякоў, 2005

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.