Артыкулы: Шпар (Szpar, Sparr) Кароль Готліб
Шпар (Szpar, Sparr) Кароль Готліб, віленскі людвісар 1-й пал. 18 ст. Захаваліся звесткі пра 6 адлітых ім званоў. Яны знаходзіліся ў Начы ў Лідскім пав. (1730), бернардзінскіх могілках у Вільні (1732), Сурвілішках (1732), Віленскім касцёле Усіх Святых (1733, 2 званы), царкве ў Залессі ў Дзісенскім пав. (1737).
Літаратура:
Brensztejn M. Zarys dziejów ludwisarstwa na ziemiach b. Wielkiego Księstwa Litewskiego. Wilno, 1924. S. 81.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


