Артыкулы: Бадо (Baudeau) Нікаля
Бадо (Baudeau) Нікаля (25.4.1730, Францыя—1792), французскі эканаміст, фізіякрат. Прыняў духоўны сан і манаства. З 1765 рэдагаваў у Парыжы грамадска-эканамічны час. «Ephéméridesducitoyen» («Грамадзянскія эфемерыды», у 1774—76 «NouvellesEphémérides», «Новыя эфемерыды»), дзе змяшчаў артыкулы пра школьную справу ў Рэчы Паспалітай, станоўча ацэньваў рэформы караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Сакратар Эканамічнага т-ва. Па запрашэнні віленскага біскупа І.Я.Масальскага ў ліст. 1768 прыехаў у ВКЛ для азнаямлення з эканомікай і асветай краю. Атрымаў ад яго пасаду абата аўгусцінскага кляштара ў Відзінішках Віленскага ваяв. У лютым 1769 па даручэнні Масальскага выехаў у Пецярбург агітаваць за ўстанаўленне згоды паміж Францыяй і Расіяй, каб спрыяць заключэнню ўнутранага міру ў Рэчы Паспалітай (Францыя падтрымлівала Барскую канфедэрацыю, а Расія — яе праціўнікаў). Не дамогся поспеху і ў ліп. 1769 выехаў у ВКЛ, а восенню — у Францыю. У 1771 выдаў у Парыжу кнігі «Нарысы пра сучасны стан Польшчы і прычыны яе бедаў» («Lettressurl’etatactuelde
© Валерый Пазднякоў, 2005
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне