Артыкулы: Шчэрбіч, Шчэрбіц (Szczerbicz, Szczerbic) Павел
Шчэрбіч, Шчэрбіц (Szczerbicz, Szczerbic) Павел (вер. 1552, Кракаў—30.3.1609), польскі прававед. З 1565 вучыўся ў Кракаўскім ун-це і за мяжой, пасля знаходзіўся пры двары ваяводы кракаўскага М.Фірлея. З 1577 сіндык і пісар львоўскі. Каля 1578 заклаў у Львове друкарню, дзе выдаваў і ўласныя юрыдычныя творы. Як прадстаўнік Львова ўдзельнічаў у соймах 1579 і 1581. З 1583 сакратар караля Стафана Баторыя, пасля Жыгімонта III. У 1585 набілітаваны. У 1588 прызначаны ў склад камісіі па рэдагаванні Статута ВКЛ. Каля 1603 стаў ксяндзом, пробашч сандамірскі, канонік варшаўскі. З уласных перакладаў на польскую мову склаў зборнік гарадскога права «Саксонскае люстра, або Саксонскае і магдэбургскае права...», «Гарадское права, гэта значыць Гарадское магдэбургскае права...» (абодва 1581), якія сталі адной з крыніц магдэбургскага права ў ВКЛ і выкарыстоўваліся ў гар. судах Беларусі.
Літаратура:
Тарановский Ф.В. Обзор памятников магдебургского права западнорусских городов литовской эпохи: Ист.-юрид. исслед. Варшава, 1897.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне


