Артыкулы: Бадэр Ганс Ульрых
Бадэр Ганс Ульрых, віленскі канвісар і людвісар 17 ст. У 1656 перажываў у Караляўцы маскоўскую акупацыю Вільні, вярнуўся да 1663. Займаўся ў асноўным адліўкай з каляровых металаў невял. рэчаў, а таксама званоў. Захаваліся звесткі пра 4 званы Б. У 1664 адліў звон для касцёла ў Рэплі (Ваўкавыскі пав.), у 1671 — для цэркваў у Котры (Гарадзенскі пав.) і Кляшчэлях (Падляшша). Яшчэ адзін звон адліты ў 1696. Званы Б. невял. памераў, без асаблівых аздоб, але з лацінскімі надпісамі, што называюць імя майстра і год адліўкі.
Літаратура:
Brensztejn M. Zarys dziejów ludwisarstwa na ziemiach b. Wielkiego Księstwa Litewskiego. Wilno, 1924. S. 72—73.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне