Артыкулы: Яблонскіс (Jablonskis) Канстанцінас
Яблонскіс (Jablonskis) Канстанцінас (23.8.1892, г. Елгава, Латвія—28.7.1960), літоўскі гісторык. Акадэмік АН Літвы (1956), праф. (1941). Заслужаны дзеяч навукі Літвы (1959). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1911—16). У 1929 удзельнічаў у заснаванні ў Каўнасе Таварыства гісторыі Літвы. З 1935 выкладаў у Каўнаскім, з 1944 у Вільнюскім ун-тах. Адначасова з 1941 працаваў у Ін-це гісторыі АН Літвы (у крас.—чэрв. 1941 дырэктар). Аўтар кніг «Літоўскія словы ў канцылярскай мове старажытнай Літвы» («Lietuviški žodžiai senosios Lietuvos raštinių kalboje», ч. 1, Каўнас, 1941), «Літоўская культура і яе дзеячы» («Lietuvių kultūra ir jos veikėjai», Вільнюс, 1973), «Гісторыя і яе крыніцы» («Istorija ir jos šaltiniai», Вільнюс, 1979). Адзін з аўтараў кніг «Нарысы гісторыі СССР» («Очерки истории СССР», Масква, 1955), «Гісторыя Літоўскай ССР» («Lietuvos TSR istorijos», т. 1, 1957). Падрыхтаваў зборнікі дакументаў «Інвентары Літвы XVI ст.» («XVI amžiaus Lietuvos inventoriai», Каўнас, 1934), «Інвентары Літвы XVII ст.» («Lietuvos inventoriai XVII a.», Вільнюс, 1962, з М.Ючасам), «Спрэчкі сялян і гараджан з упраўляючымі маёнткаў» («Lietuvos valstiečių ir miestelėnų ginčai su dvarų valdytojais», ч. 1, Вільнюс, 1959), «Помнікі літоўскага права. Т. 2. Суды на ведзьмамі ў Літве» («Lietuvos tiesės paminklai. T. 2. Raganų teismai Lietuvoje», Вільнюс, 1987, з Р.Ясасам), «Перапіс валасцей Жамойці 1537—1538 гг.» («Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m.», Вільнюс, 2003). Рэдактар выдання «Статут Великого Княжества Литовского 1529 года» (Мінск, 1960).
Літаратура:
Merkis V. Konstantinas Jablonskis. Kaunas, 1991;
Анужыце Л. Канстанцінас Яблонскіс і Літоўская Метрыка // METRICIANA. Мн., 2003. Т. 2;
Konstantinas Jablonskis ir istorija. Vilnius, 2005.
© Валерый Пазднякоў, 2006
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне