Артыкулы: Ядвіга Ягелонка (21.9.1457—18.2.1502)
Ядвіга Ягелонка (21.9.1457, г. Кракаў, Польшча—18.2.1502), герцагінябаварская, жонка герцага Георга Вітэльсбаха Багатага. Старэйшая дачка вял. князя літоўскага і караля польскага Казіміра IV Ягелончыка і Эльжбеты Габсбург. У дзяцінстве з бацькамі наведвала ВКЛ. У канцы 1460—70-х г. на руку Я. прэтэндаваў венгерскі кароль Мацей Корвін, спадзеючыся ўцягнуць Польшчу ў вайну супраць гусіцкай Чэхіі і атрымаць тэрытарыльныя набыткі, аднак яго намаганні не далі плёну. У 1473 пачаліся перагаворы аб шлюбе Я. з Георгам, сынам баварскага герцага Людвіга ІХ. Шлюб заключаны 14.11.1475 у Ляндсгуце. Я. нарадзіла 5 дзяцей, у т.л. 3 сыноў, апошнія памерлі ў дзяцінстве.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне