Артыкулы: Ядвіга Ягелонка (15.3.1513—7.2.1573)
Ядвіга Ягелонка (15.3.1513, г. Познань, Польшча—7.2.1573), маркграфіня брандэнбургская, жонка маркграфа Іахіма ІІ Гогенцолерна. Старэйшая дачка вял. князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта I Старога і Барбары Запайа. У мужы Я. прапаноўваліся маркграф мантуанскі Фрыдрых, саксонскі курфюрст Іаган Фрыдрых, мазавецкі князь Станіслаў, французскі каралевіч Генрых, Іаган, сын брандэнбургскага герцага Іахіма, Луіс, брат партугальскага караля Іаана ІІІ. У 1534 шлюбныя перагаворы пачалі брандэнбургскі маркграф Іахім І і яго сын Іахім, які незадоўга перад тым аўдавеў. Шлюб заключаны 29.8.1535 у Кракаве. Я. нарадзіла сыноў Сігізмунда і Іахіма, дачок Лізавету Магдаліну, Ядвігу і Соф’ю. Аўдавела ў 1571, памерла ў г. Альт-Рупін.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне