Артыкулы: Якаўкін (Яковкин) Інакенцій Іванавіч
Якаўкін (Яковкин) Інакенцій Іванавіч (12.8.1881, г. Іркуцк, Расія—24.5.1949), расійскі гісторык права, бібліятэкавед, бібліёграф. Д-р гіст. навук (1936), праф. (1929). У 1899—1901 вучыўся ва ун-тах Брэслаўля (Вроцлава) і Гейдэльберга, скончыў Пецярбургскі ун-т (1912). У 1918 абараніў магістэрскую дысертацыю «Запазычанні ва Улажэнне 1649 г. з Літоўскага Статута». З 1910 працаваў у Публічнай б-цы (цяпер Рас. Нац. бібліятэка ў С.-Пецярбургу), у 1922—24 загадчык Юрыдычнага аддзялення, у 1924—29 намеснік дырэктара бібліятэкі. У 1929—49 дырэктар Бібліятэкі АН СССР. Выкладаў у Леніградскім ун-це (у 1944—49 загадчык кафедры гісторыі дзяржавы і права), Політэхнічным ін-це, Ін-це нар. гаспадаркі, 1-м і 2-м юрыдычных ін-тах, Маскоўскім гісторыка-архіўным ін-це, Ваенна-юрыдычнай акадэміі. У 1922—23 удзельнічаў у сав.-польскіх перагаворах. Працы па гісторыі права Стараж. Грэцыі, Рыма, Расіі, гісторыі рас. эканомікі, бібліятэказнаўству, бібліяграфіі. Выдаў зборнік «Заканадаўчыя акты Вялікага княства Літоўскага XV—XVI стст.» (1936).
Літаратура:
Подозерская Г.Ф. Памяти профессора И.И.Яковкина (1881—1949) //Известия высших учебных заведений. Правоведение. 1959. № 2;
История Библиотеки Академии Наук СССР. М.; Л., 1964;
Начало «Дела» Академии наук: Стенограмма заседания Особой Комиссии Наркомата РКИ СССР, 24 октября 1929 г. // Исторический архив. 1993. № 1.
© Валерый Пазднякоў, 2010
Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацыйДадаць меркаванне