Артыкулы: Ян (Ян з князёў літоўскіх)

Ян (Ян з князёў літоўскіх; Януш; 8.1.1499, г. Кракаў—18.2.1538), віленскі біскуп. Пазашлюбны сын караля польскага і вял. князя літоўскага Жыгімонта І Старога і Кацярыны Охстат Цельнічанкі (паходзіла з Цельніцаў, што ў Маравіі). Выхоўваўся ў Кракаве і Глогаве. У 1512 кракаўскі, пазнанскі і плоцкі канонік. У 1515 вывучаў у Балонскім ун-це права. Працаваў у каралеўскай канцылярыі. Пасля смерці ў 1519 віленскага біскупа Войцеха Радзівіла папа Леў X па просьбе Жыгімонта І прызначыў Я. кіраўніком віленскага біскупства. Аднак паўнату ўлады біскупа ён атрымаў толькі ў 1531 пасля канчатковага святарскага пасвячэння. Пасля прыезду ў Вільню стаў фактычным намеснікам вял. князя ў ВКЛ (1519—36). Актыўна ўдзельнічаў у кананізацыйным працэсе каралевіча Казіміра і стварэнні Статута ВКЛ 1529. Пры яго дапамозе Ф.Скарына заснаваў у Вільні друкарню, а з сярэдзіны 1520-х г. стаў яго сакратаром. Праводзіў палітыку бацькі ў адносінах абмежавання ўлады свецкіх магнатаў. Для ўмацавання ўлады дынастыі Ягелонаў распрацаваў разам з Юрыем Радзівілам праект прызнання ВКЛ каралеўствам (1526), аднак польскія магнаты не дапусцілі гэтага. 19.5.1536 з-за рознагалоссяў з літ. магнатамі Я. адмовіўся ад віленскага біскупства (прыкладна ў той час пакінуў Вільню і Скарына). З сак. 1537 біскуп пазнанскі.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.