Артыкулы: Янаў (Янаў-Палескі)

Янаў (Янаў-Палескі, цяпер Іванава, горад, цэнтр Іванаўскага р-на, Рэспубліка Беларусь), мястэчка ў Пінскім пав., на р. Самараўка (прыток р. Неслуха). Вядомы з 17 ст. У 1657 тут быў забіты казакамі езуіт А.Баболя. Мястэчка належала полацкаму ваяводзе, пасля троцкаму кашталяну Я.К.Копацю, які ў 1678 заснаваў у Я. езуіцкую місію, што належала Пінскаму калегіуму. Пасля яго смерці Я. ў 1694 перайшоў да яго дачкі Ганны, жонкі кн. Канстанціна Яна Шуйскага, вял. пісара ВКЛ. Пасля мястэчкам валодаў яго сын Апалоніуш Аляксандр Шуйскі, які памёр тут у 1763, і унук Ян Непамуцэн Шуйскі. Пасля смерці апошняга Я. перайшоў да яго сястры Ганны, якая ў 1781 выйшла замуж за Яна Тадэвуша Арэшку (у 19 ст. Я. валодалі Арэшкі). Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.