Артыкулы: Янулайціс (Janulaitis) Аўгусцінас

Янулайціс (Janulaitis) Аўгусцінас (19.3.1878, в. Малавенай Шаўляйскага р-на, Літва—22.5.1950), літоўскі юрыст, гісторык. Акадэмік АН Літвы (1941). Вучыўся ў Маскоўскім (1896—1900, скончыў у 1907) і Бернскім (1903—05) ун-тах. За антыўрадавую дзейнасць у 1900 арыштаваны і выключаны з Маскоўскага ун-та. У 1902 уцёк за граніцу. У 1902—05 рэдактар газ. «Darbininkų balsas». Належаў да Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы. У 1919—25 суддзя Гал. трыбунала. З 1922 праф. Каўнаскага ун-та. Аўтар кніг «Гісторыя грамадства і права Літвы» («Lietuvos visumenes ir teises istorija», Каўнас, 1920), «Галоўны Літоўскі Трыбунал XVI—XVIII стст.» («Vyriausiasis Lietuvos Tribunolas XVI—XVIII a.», Каўнас, 1927), «Занёманскі край пад уладай Прусіі (1797—1807)» («Užnemunė po Prūsais (1797—1807)», Каўнас, 1928), «Кодэкс Напалеона» («Napaleono teisynas», Каўнас, 1930), «Ігнат Даніловіч: (Гісторык Літвы і яе права)» [«Ignas Danilavičius: (Lietuvos bei jos teises istorikas)», Каўнас, 1932], «Шляхта Літвы і яе соймікі ў ХІХ ст. (1795—1863)» [«Lietuvos bajorai ir jų seimekai XIX a. (1795—1863)», Каўнас, 1936] і інш.

Творы:

Powstanie włościan szawelskich w roku 1769. Wilno, 1921;

Chłopi litewscy w roku 1831. Wilno, 1921.

© Валерый Пазднякоў, 2006

Надрукавать Надрукаваць без ілюстрацый
Дадаць меркаванне

Ю.А.Ябланоўскі

Пячатка Вітаўта

План Віцебска. З кнігі: Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. Издана Витебским губернским статистическим комитетом. Под редакциею А.М.Сементовского. СПб., 1865.